Majsternia Ceramiczna

  • Czwartek 05.11.2026 18:00 - 05.11.2026 20:00
  • Poznań Żupanskiego 20
  • Dla kogoWszyscy
  • PoziomPodstawowy
Brak informacji o cenie

Opis

🎉 СВЯТЫ НАБЛІЖАЮЦЦА. ЧАС СТВАРАЦЬ СВАЁ. 🤲

Мы пачулі вас! 🤍

Не ўсе могуць сустрэцца ў пятніцу, таму гэтым разам запрашаем вас на керамічныя вечары ў чацьвер. Каб пасля працы можна было адкласці справы, сабрацца за адным сталом і прысвяціць некалькі гадзін сабе і творчасці.

А яшчэ набліжаюцца зімовыя святы. ✨

І гэта цудоўная нагода зрабіць нешта сваімі рукамі.

🎁 Можна стварыць падарунак для дарагіх людзей, нешта асабістае, зробленае з думкай пра іх.

🕯️ А можна ўпрыгожыць уласны дом, зрабіць рэчы, якія дададуць святам утульнасці і стануць часткай вашых сямейных традыцый.

Таму мы запрашаем вас на дзве сустрэчы з глінай у Dotyk.Gliny.By.

🤲 Будзем ляпіць, эксперыментаваць з формамі, працаваць рукамі, піць гарбату, размаўляць і ствараць нешта сваё.

Не трэба ўмець працаваць з глінай. Не трэба прыдумляць ідэальны падарунак загадзя. Дастаткова прыйсці з цікаўнасцю і жаданнем паспрабаваць.

А мы паклапоцімся пра гліну, інструменты, глазуры і абпалы. А яшчэ пра гарбату, печыва і атмасферу, у якой добра быць сабой. 🤍

📅 Даты сустрэч: 5 і 19 лістапада

⏰ Час сустрэч: 18:00 (час мясцовы)

🌗 Фармат: 2 майстар-класы па 2 гадзіны

📍 Месца: Żupanskiego 20,

Poznan

Дзве сустрэчы, трохі гліны ў руках, цёплая кампанія і рэчы, якія застануцца з вамі надоўга.

Ствараем падарункі. Ствараем утульнасць. Ствараем свае маленькія традыцыі. ✨

📩 Хочаце далучыцца? Напішыце нам у прыватныя паведамленні

Dodatkowe informacje

YourBreak nie organizuje tego wydarzenia. Na naszej stronie nie można jeszcze kupować biletów. Wkrótce pojawi się taka możliwość! Więcej informacji o organizatorze znajdziesz w sekcji zapisów.

Jeśli jesteś organizatorem tego wydarzenia i chcesz zmienić jego treść – napisz do nas:
hello@your-break.com

YourBreak nie jest organizatorem. i YourBreak nie organizuje tego wydarzenia. Na naszej stronie nie można jeszcze kupować biletów. Wkrótce pojawi się taka możliwość! Więcej informacji o organizatorze znajdziesz w sekcji zapisów.

Podobne wydarzenia

Przewijanie do góry